CUSTORZ » 12 май 2015, 15:03
Я бачу, што Вы ўсё ж такі не разумееце...
Ёсць помнікі, якія візуальна (прынамсі, непадрыхтаваным вокам) не заўважаюцца. Гэта тое, пра што Вы пісалі. Але гарадзішчы і курганы цяжка не ўбачыць. Менавіта такія помнікі я меў на ўвазе.
Наконт другога пытання. Пэўны вопыт працы на помніках КПШК дазваляе мне гэта казаць. Селішчы гэтай культуры амаль не даследаваныя, але можна казаць што насычанасць іх знаходкамі на парадак слабейшая за гарадзішчы.
Таму я і схіляюся да варыянта з гарадзішчам (не выключаю, што гэта можа быць разбуранае гарадзішча)
Leges sine Moribus vanae
Збіраю звесткі аб знаходках антычных і ўсходніх манет на Беларусі