О Радзивиллах, Несвиже и многом другом

О Радзивиллах, Несвиже и многом другом

Сообщение Alexmak » 02 май 2012, 11:20

http://www.radziwill.by/

Спасибо Евгению-Gedygoldу за интересную и полезную ссылку. :beer:
Лучше будь прост да честен, чем умен и лжив. /Софокл/
Аватара пользователя
Alexmak
 
Сообщения: 1312
Зарегистрирован: 18 фев 2012, 20:30
Откуда: Нясвiж
Благодарил (а): 899 раз.
Поблагодарили: 764 раз.

Re: О Радзивиллах, Несвиже и многом другом

Сообщение Alexmak » 18 ноя 2012, 11:37

С.У. Чысцякоў, навуковы супрацоўнік ДУ "Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"
Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжскім фарным касцёле: гісторыя, праблематыка захавання і аховы помніка


Магільны склеп князёў Радзівілаў у Нясвіжскім фарным касцёле Найсвяцейшага Божага Цела з'яўляецца ўнікальным мемарыяльным і гістарычным помнікам.

Заснавальнікам нясвіжскай крыпты з'яўляецца першы ардынат нясвіжскі князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка, які, ў адрозненне ад свайго бацькі, знакамітага канцлера-пратэстанта Мікалая Радзівіла Чорнага, прыняў каталіцтва. Асобным радком жыцця Сіроткі праходзіць яго паломніцтва ў Святую зямлю, якое ён здзейсніў у 1582-1584 гадах. У знакамітай "Перэгрынацыі" князь піша аб сваёй цікавасці да таго, як незвычайна рабіліся пахаванні ва ўбачаных ім землях, і якое значэнне надавалася захаванню парэшткаў шляхетных асоб. Хутчэй за ўсё, менавіта ў Егіпце ў Сіроткі паўстала задумка стварыць магільны склеп у Нясвіжы.

Царква ў асобе папы-рэфарматара Рыгора XIII узяла на сябе місію пакласці пачатак гісторыі гэтага ўнікальнага аб'екта. У любым выпадку, абавязковай умовай было прытрымліванне хрысціянскага канону пахавання. Абрад не быў парушаны. Саркафагі размешчаныя ў паўпадвальным памяшканні храма і знаходзяцца ніжэй узроўню зямлі, а сціпласць пахаванняў у нясвіжскай крыпце, рабіла яе нецікавым, з пункту гледжання нажывы, аб'ектам.

З'яўляючыся на дадзены момант трэцім па колькасці пахаванняў дынастычным склепам у Еўропе, пасля пахаванняў Габсбургаў у венскім Капуцініен-кірхене і Бурбонаў у Сэн-Дэні, прадмесці Парыжа, яна ніколі не рабавалася.

Крыпта не з'яўляецца самастойным, аддзеленым аб'ектам, але частка адзінага комплексу храма. Сама планіроўка крыпты першапачаткова значна адрознівалася ад цяперашняй. Цэнтральная галерэя была злучаная з асобнымі склепамі ў XVIII стагоддзі. Тады ж быў усталяваны і алтар "Бязгрэшнага зачацця".

Зараз у пяці асобных скляпах і цэнтральнай галерэі налічваецца 70 саркафагаў, 2 канопы і адна ўрна з прахам. З агульнага ліку ідэнтыфікаваныя з вялікай верагоднасцю толькі 38. Адзін з саркафагаў, выраблены ў Гданьску ў XVIII стагоддзі, з'яўляецца рытуальным. Ён выкарыстоўваўся падчас памінальнай імшы.

Што тычыца даціроўкі першага пахавання, то гэтае пытанне застаецца адкрытым. Самая старажытная дата стаіць на алавяным саркафазе жонкі Сіроткі Эльжбеты Яўхіміі Радзівіл са знакамітага роду Карыбутаў-Вішнявецкіх. Княгіня Эльжбета памерла ў 1596 годзе ва ўзросце 27 гадоў, і яе саркафаг першапачаткова знаходзіўся ў склепе касцёла манастыра бенедыктынак, фундатаркай якога яна была. Калі саркафаг Эльжбеты Яўхіміі быў перамешчаны ў крыпту касцёла езуітаў - невядома. Цалкам верагоднай падаецца здагадка, што гэта магло адбыцца пры пахаванні самога князя ў 1616 годзе, аднак сведчанняў гэтаму няма.

Адказ на пытанне аб месцазнаходжанні саркафага Сіроткі быў атрыманы зусім нядаўна. Паводле драўлянай шыльдачкі і сцюкавай таблічкі над труной у сцяне крыпты, саркафаг павінен знаходзіцца першым справа ў цэнтральнай галерэі. Аднак нядаўнія даследаванні паказалі, што зараз саркафаг з рэшткамі князя знаходзіцца ў нішы, справа ад алтара "Бязгрэшнага зачацця".

Пад цёмна-карычневай фарбай, якой труны былі пакрытыя ў 1905 годзе, быў выяўлены надпіс на вечцы самога саркафага. Гэта дае падставу выказаць здагадку, што саркафаг, як і многія іншыя, быў перамешчаны падчас камісіі 1953 года. Што тычыцца драўлянай таблічкі, то і яна магла быць перамешчаная. Мацаванне гэтых таблічак да вечкаў трун вельмі сімвалічнае.

Саркафагі ў магільным склепе падвойныя. Пахаванне складаецца з труны, якая змяшчае нябожчыка, і саркафага. Саркафагі выраблены ў большасці сваёй з дрэва розных парод (бяроза, дуб, хвоя). Аднак, маюцца і металічныя, вырабленыя з волава, медзі, цынку.

У сваю чаргу ўнутраныя труны выраблены як з дрэва, так і з металу. Калі пахаванне датавана перыядам з канца XVI па канец XVIII стагоддзяў, то ўнутраная труна драўляная і дэкор гэтых трун вельмі разнастайны. Яны могуць не мець дэкаратыўнага аздаблення наогул, аднак сустракаецца і абіўка з дэкараванага пацеркамі аксаміту.

Пахаванні адбываліся трыма рознымі спосабамі: частковае бальзамаванне, поўнае бальзамаванне і герметызацыя.

Частковае бальзамаванне выкарыстоўвалася ў самым пачатку і адбывалася наступным чынам. Цела нябожчыка падвяргалася апрацоўцы спецыяльным саставам без ускрыцця і выняцця ўнутраных органаў. Гэта тлумачыцца тым, што царква катэгарычна адмаўляла ўскрыццё. Неапрацаванай пакідалася толькі палоска скуры цела, якая ішла ад шыі да паясніцы. Яе шырыня складала 8-10 см. З цягам часу ўнутраныя органы цела распадаліся, гэтак жа як і неапрацаваная частка скуры, а набальзамаваная частка захоўвала форму і фактуру.

Калі царква змушаная была пад націскам навукі адмяніць табу на ўскрыццё трупаў, пачаў ужывацца спосаб поўнага бальзамавання. Пры такім спосабе ўнутраныя органы нябожчыка даставаліся, праводзілася ачыстка чарапной каробкі, а скурнае покрыва апрацоўвалася араматычнымі смоламі, прайшоўшы папярэдне праз працэс абязводжвання тканак.

Апошнія з пахаванняў, зробленыя з выкарыстаннем метаду бальзамавання, датуюцца канцом XVIII стагоддзя. У XIX і XX стагоддзях пачалі ўжываць іншы спосаб захавання цел - герметызацыю. Цела змяшчалася ў цынкавую труну, з якой выдалялі паветра, пасля чаго труну герметычна залітоўвалі. Працэс распадання цела працягваўся яшчэ некаторы час з-за прысутнасці атамаў вольнага кіслароду ў тканках. Гэта стварала ў труне ціск, які спыняў усе працэсы і гарантаваў захаванасць цела датуль, пакуль доступ кіслароду не адновіць ход рападання. У выпадку калі падобнае адбудзецца, рападанне тканак адбудзецца на працягу 15-20 хвілін. Субстанцыя, якая ўтвараецца пры гэтым імклівым працэсе, мае шэры колер і нагадвае па сваёй структуры прысак, што ўтвараецца пры спальванні паперы.

У вечках некаторых трун, пахаванні ў якіх рабіліся з выкарыстаннем метаду герметызацыі, уманціраваныя авальныя назіральныя акенцы з тоўстага шкла. Колер тканак целаў і невялікія іх памеры паказваюць на наяўнасць у трунах высокага ціску і на прыпыненыя працэсы распадання. Скура нябожчыкаў чорная, бліскучая, храстковая тканіна разбурана працэсамі распадання, а касцяныя элементы цесна сціснутыя, што памяншае агульны аб'ём шкілета.

Тройчы саркафагі ў магільным склепе падвяргаліся даследаванням. Гэтыя тры камісіі ставілі перад сабою абсалютна розныя задачы.

У 1905 годзе па просьбе саміх князёў Радзівілаў у крыпце працавала група медыкаў і духавенства. Саркафагі былі абследаваныя. Некаторыя з ліку драўляных, якія за 300 з лішнім гадоў проста прыйшлі ў непрыдатнасць, былі замененыя копіямі. Пасля агляду труны зачынілі. Драўляныя саркафагі былі перафарбаваныя. Раней для афарбоўкі выкарысталі бронзавую фарбу. Труны былі аплеценыя сталёвым дротам (2 мм) і апламбаваныя свінцовымі гербавымі пломбамі з указаннем даты камісіі. Само памяшканне было адрамантавана. Саркафагі, якія змяшчаліся ў крыпту пасля гэтай камісіі, ужо не апламбоўваліся.

Амаль праз паўстагоддзя, пасля смерці Сталіна, у магільным склепе працавала яшчэ адна камісія. Было ўскрыта каля 80% саркафагаў з муміфікаванымі пахаваннямі. Для лабараторных даследаванняў браліся часткі валасоў, вопраткі, скуры мумій.

Гэтая камісія нанесла значную шкоду магільнаму склепу. Працы, па словах ксяндза Каласоўскага, праводзіліся вельмі хутка. Пломбы з трун былі сарваныя. Пасля таго, як камісія скончыла працу, саркафагі засталіся адчыненымі, а іх першапачатковае месцазнаходжанне было парушана. На некаторых саркафагах былі згубленыя таблічкі з імёнамі пахаваных. Служкі храма самі займаліся расстаноўкай саркафагаў у крыпце, аднак, узнавіць першапачатковую яе структуру ў іх не атрымалася.

Пасля камісіі 1953 года ўваход у магільны склеп для наведвальнікаў быў надоўга зачынены. Толькі з распадам СССР сітуацыя змянілася, і людзі атрымалі магчымасць бачыць адзін з самых унікальных мемарыяльных помнікаў.

Асабліва цікавымі з'яўляюцца пахаванні, якія складаюцца з трох аб'ектаў: саркафага, труны з целам і канопы. Да такіх аб'ектаў адносяцца пахаванні брата Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі, Ераніма Фларыяна і Канстанцыі Радзівіл.

У першым выпадку вялізны медны саркафаг, упрыгожаны шматлікімі чаканкамі з вензелямі і геральдычнымі элементамі, дапаўняе маленькі драўляны футарал. Ён таксама падобны на саркафаг, толькі дзіцячы, але яго прызначэннем не з'яўляецца захоўванне цела памерлага. Усярэдзіне знаходзіцца прадмет, выкананы ў форме стылізаванага сэрца на падстаўцы. Дзверца адчыняе доступ ва ўнутраную частку, дзе на подбіўцы з бавоўны змешчаная прастакутная шкляная ёмістасць. У гэтай шкляной пасудзіне знаходзіцца сэрца самога Ераніма Радзівіла, памерлага ў 1760 годзе. Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што сляды на ўнутранай частцы пасудзіны даюць магчымасць сцвярджаць, што сэрца першапачаткова знаходзілася ў вадкім асяроддзі. Са стратай вечка гэта асяроддзе выпарылася.

Яшчэ адным пахаваннем, што складаецца з трох аб'ектаў, з'яўляецца пахаванне Канстанцыі Радзівіл. Надпіс на вечку меднай, ацынкаванай труны адпавядае надпісу на пліце помніка ў касцёле: "Procz Zycia, wszystkom winien, Samey tylko Tobie, Wdziecznosc, Pamiec, Zal w Sercu, skladam Prze Twym grobie". У той час ускрыццё цел ужо дазвалялася. Калі цела памерлай рыхтавалі да бальзамавання, яе муж пажадаў асобна забальзамаваць жыццёва важныя органы яе арганізма ў канопу. Яна ўяўляе сабой каваную медную ёмістасць у форме цыліндра з залітаваным герметычна вечкам.

Адным з самых незвычайных саркафагаў у магільным склепе з'яўляецца т. зв. "гарбаты" саркафаг. Сваю назву ён атрымаў з-за незвычайнай формы вечка і даволі вялікіх памераў (вышыня 161 см). У "гарбатым" саркафагу ў студзені 1883 года была пахаваная 74-х гадовая княгіня Адэла з роду Карніцкіх, жонка князя Канстанціна Радзівіла, шамбелян - камергера імператарскага двара ў Санкт-Пецярбургу. Форма ж знешняга саркафага абумоўленая канфігурацыяй змешчанага ў ім унутранага. Унутраная труна цынкавая, распісаная пад чорны мармур і ўпрыгожана пазалотай. Цэнтр яе вечка ўпрыгожвае медная залачоная ўрна з навершшам, выкананым у выглядзе паходні. Урну падтрымліваюць хвасты экзатычных рыб. На першы погляд кампазіцыя мае чыста дэкаратыўную функцыю і не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі. Аднак гэта зусім не так. Паходня - гэта знак. Ён дубліруе знакі лямпы, лампады, свечкі або свяцільні і азначае Вечнае Жыццё душы. Рыбы паказваюць на веру.

Зараз у крыпце знаходзіцца і ўнікальны галаўны ўбор кн. Міхала Казіміра, датаваны 1902 г. Захаванасць прадмета пакідае жадаць лепшага, і неабходныя мерапрыемствы па прадухіленні яго разбурэння. Гэты галаўны ўбор, як і мноства вянкоў і трымальнікаў для паходняў, у выглядзе каваных арлоў з гербам - арыгіналы. Яны захаваліся ў магільным склепе з таго моманту, як былі змешчаныя ў яго.

Агульны стан аб'екта на бягучы перыяд часу - катастрафічны. Рэдкія касметычныя рамонты ствараюць толькі бачнасць нармальнага стану памяшкання крыпты. Праведзеныя тры гады таму працы па стварэнні новай гідраізаляцыйнай сістэмы некалькі палепшылі стан, аднак гэта не з'яўляецца поўным і канчатковым рашэннем праблемы захаванасці. Пад уздзеяннем знешніх фактараў матэрыял саркафагаў руйнуецца.

У 1749 годзе майстар Анджэй Залескі, выканаў на сцюкавай аснове 36 шыльдаў для цэнтральнай галерэі і па 2 для двух склепаў. Так, агульная колькасць адначасова вырабленых Залескім пліт складае 40 адзінак. Толькі чатыры шыльды ў крыпце маюць іншую даціроўку і выкананы з пясчаніка, чорнага мармуру і стуку. Гэта пліты над пахаваннямі Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі (1762), яго жонкі Францішкі Ўршулі Вішнявецкай (1753), пліта з дабраславеннем папы Бенедыкта XIV (1750) і пліта на пахаванне Антонія Мікалая Радзівіла (2000). Яны цалкам чытальныя. Па колькасці ідэнтычных пліт мы можам сапраўды ўдакладніць лік пахаванняў у крыпце на 1749 год. Іх было 40.

У склепе 01 знаходзіцца 2 шыльды, тэкст на якіх чытэльны. Колькасць саркафагаў у склепе роўна 4. Тут жа знаходзіцца адна з каноп.

На сценах і апорах калон у цэнтральнай галерэі 04 размешчаны 39 пліт, частка з якіх чытэльная толькі фрагментарна (Ераніма Радзівіла, Мікалая XVI Хрыстафора Радзівіла). Пліта № 10, размешчаная справа ў сцяне цэнтральнай галерэі, нечытэльная. Колькасць пліт у сценах не адпавядае колькасці саркафагаў на дадзены момант. Так у правай частцы цэнтральнай галерэі (склеп № 04) колькасць саркафагаў і пліт увогуле супадае, аднак пад шасцю плітамі ў пярэдняй частцы, размешчана толькі 5 саркафагаў. У другой жа частцы правага шэрагу знаходзіцца 7 пліт, пад якімі размешчаныя 8 саркафагаў і канопа. У левай частцы галерэі колькасць пліт 9, а колькасць саркафагаў роўна 10. На апорных калонах крыпты гэтак жа маецца 15 пліт. У правай частцы галерэі па чатыры пліты, звернутыя ва ўнутраную частку кожнага з арачных праёмаў, дзе толькі ў двух з іх размешчана па адным саркафагу. У левай частцы галерэі пліты размешчаныя толькі на адной з апорных калон, тады як саркафагі размешчаныя ва ўсіх трох міжкалонных арачных праёмах.

Дзве пліты склепа № 02 чытэльныя, аднак колькасць саркафагаў у склепе роўна 14. Адна з пліт адпавядае пахаванню Кацярыны Сабескай. Другая пліта сведчыць аб тым, што пад ёй размяшчаўся саркафаг яе мужа Міхала І Казіміра Радзівіла (1680). Аднак шыльдачка на саркафазе сведчыць аб тым, што ў 1689 годзе ў ім быў пахаваны сын Кацярыны і Міхала I Казіміра Юрый Іосіф. Саркафаг з імем Міхала I Казіміра Радзівіла, зараз змешчаны ў цэнтральнай галерэі. Гэтая блытаніна можа быць як вынікам перамяшчэнняў саркафагаў падчас камісіі 1953 года, так і наступствам таго, што драўляныя шыльдачкі на саркафагах практычна не замацаваныя і маглі быць перамешчаныя з аднаго саркафага на іншы памылкова.

Зараз крыпта адчынена для наведванняў турыстычнымі групамі. Аднак некаторыя меры засцярогі, якія належала прыняць раней, ужо прывялі да страты некаторых унікальных гістарычных элементаў. Да такіх адносяцца: латуневая залачоная шыльдачка з гербам і інскрыпцыяй, якая знаходзілася на саркафазе палкоўніка Міхала Мікалая Радзівіла (1846), гербавая свінцовая пломба з саркафага Сіроткі (1905), сургучная пячатка з гербам Ватыкана з мармуровай табліцы Бенедыкта XIV (1750) і г.д.

Варта больш дэталёва прапрацаваць схему наведванняў крыпты, і абмежаваць доступ да саміх саркафагаў.


На дадзеным этапе найболей важным момантам з'яўляецца не толькі захаванне гэтага ўнікальнага мемарыяльнага аб'екта, але і неадкладныя працы па прадухіленні разбурэння крыпты. Для мерапрыемстваў па кансервацыі і рэстаўрацыі магільнага склепа неабходна прыцягненне высакакласных спецыялістаў для правядзення вышукальных, а ў наступным - рэстаўрацыйных і кансервацыйных работ.


Літаратура:

1. Bernatowicz, T. Miles christianus et peregrines / T. Bernatowicz. - Warszawa: Neriton, 1998.

2. Чистяков, С. В. Шкрабина, О. В. Несвиж - живая легенда / С.В. Чистяков, О.В. Шкрабина. - Несвиж: Несвиж. укрупн. тип., 2005.

3. Paszenda, J. Kosciol Bozego Ciala (pojezuicki) w Nieswiezu / J. Paszenda // Kwartalnik architektury і urbanistyki. - Warszawa, 1976. Nr.21. Zasz. 3. - S. 195 - 216.
Лучше будь прост да честен, чем умен и лжив. /Софокл/
Аватара пользователя
Alexmak
 
Сообщения: 1312
Зарегистрирован: 18 фев 2012, 20:30
Откуда: Нясвiж
Благодарил (а): 899 раз.
Поблагодарили: 764 раз.

Re: О Радзивиллах, Несвиже и многом другом

Сообщение admin » 09 дек 2012, 20:53

Для тех, кто не смог посмотреть по ТВ, проект Агентства теленовостей Белтелерадиокомпании - историческая авантюрная трилогия "Радзівілы. Тайны сям’і".

ОНЛАЙН: http://www.tvr.by/rus/atnproj.asp?pr=radzivili
Аватара пользователя
admin
Администратор
Администратор
 
Сообщения: 1181
Зарегистрирован: 12 фев 2012, 16:55
Благодарил (а): 1677 раз.
Поблагодарили: 448 раз.

Re: О Радзивиллах, Несвиже и многом другом

Сообщение GSM » 10 дек 2012, 20:03

в фильме говорилось о том, что непосредственно к саркофагам доступ туристам закрыт (тот, кто был в крипте-знает, о чем я), но в сер. 90-х я там был с группой немецких студентов, о захоронениях рссказывал сам ксендз. жалко, что я был мутноватый и слабо все помню
Аватара пользователя
GSM
 
Сообщения: 103
Зарегистрирован: 19 фев 2012, 15:55
Откуда: РИМ
Благодарил (а): 45 раз.
Поблагодарили: 38 раз.

Re: О Радзивиллах, Несвиже и многом другом

Сообщение Gen » 11 дек 2012, 14:49

Alexmak писал(а):http://www.radziwill.by/

Спасибо Евгению-Gedygoldу за интересную и полезную ссылку. :beer:

Спасибо, посмотрим!
Аватара пользователя
Gen
Краевед
Краевед
 
Сообщения: 323
Зарегистрирован: 19 фев 2012, 15:51
Благодарил (а): 464 раз.
Поблагодарили: 189 раз.

Re: О Радзивиллах, Несвиже и многом другом

Сообщение Alexmak » 15 авг 2013, 15:21

Выставка часов XVII-XX веков «ПУТЕШЕСТВИЕ ВО ВРЕМЕНИ»

Международный выставочный проект организован совместно с Музеем часов (Клайпеда, Литовская Республика), ГИКУ «Гомельский дворцово-парковый ансамбль» (Республика Беларусь) и частными коллекционерами.
С 26 июля по 25 октября 2013 в Несвижском Дворцовом ансамбле пройдёт выставка «Путешествие во времени». Посетители экспозиции получат возможность познакомиться с уникальными коллекциями каминных, настенных, настольных, карманных и наручных часов XVII-XX веков.Экспонаты выполнены известными европейскими мастерами, среди которых Жан Лепин - придворный мастер короля Людовика XVI; Пьер Томир – часовщик императора Наполеона Бонапарта. «Путешествие во времени» - демонстрация изысканных произведений декоративно-прикладного искусства, в которых сливаются воедино точная наука и утончённый декор.
Музей часов в Клайпеде хранит в своих стенах эксклюзивное собрание часовых механизмов различных эпох – от первых солнечных до современных механических. Экспозиция насчитывает выше 1700 оригинальных и редких часов, а также реконструкций и не имеет аналогов в Восточной Европе.
Крупнейшей коллекцией часов на территории Беларуси обладает музей Гомельского дворцово-паркового ансамбля. В её составе преобладают аутентичные экспонаты, принадлежавшие в своё время владельцам усадебного комплекса – княжеской семье Паскевичей. Выставка из данного учреждения под названием «Бессмертные свидетели времени» уже была представлена в Музее янтаря (Калининград).
На протяжении различных этапов своего существования человек пытался запечатлеть быстротечное время в стабильной форме. Первые часы были предметом роскоши, сегодня же – они одновременно доступны каждому и подчёркивают высокий статус своего владельца. Не выходят из моды, не теряют функциональности – часы остаются вне времени во все времена.
Выставка откроется в Большом выставочном зале Дворцового ансамбля. Цена входного билета – 20 000. Информация для посетителей по телефонам – 801770 20602, +37529 5518051, +37529 1903149.

По информации сайта nesvizh.by
Лучше будь прост да честен, чем умен и лжив. /Софокл/
Аватара пользователя
Alexmak
 
Сообщения: 1312
Зарегистрирован: 18 фев 2012, 20:30
Откуда: Нясвiж
Благодарил (а): 899 раз.
Поблагодарили: 764 раз.


Вернуться в 1.Краеведение / Краязнауства

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1