ПАЛАЖЭННЕ аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні з

ПАЛАЖЭННЕ аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні з

Сообщение admin » 13 авг 2012, 13:10

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 ліпеня 2012 г. № 665

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб ахове археалагiчных аб’ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 2006 г., № 103, 5/22474) наступныя дапаўненні і змяненні:

назву дапоўніць словамі «, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў»;

пункты 1 і 2 пасля слова «работ» дапоўніць словамі «, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў»;

Палажэнне аб ахове археалагiчных аб’ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, зацверджанае гэтай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.



Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь


М.Мясніковіч



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь

22.05.2002 № 651

(у рэдакцыі пастановы

Савета Міністраў

Рэспублікі Беларусь

20.07.2012 № 665)

ПАЛАЖЭННЕ
аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзеным Палажэннем вызначаюцца меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры правядзенні земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі названых аб’ектаў, якая не звязана з іх планавымі даследаваннямі, музеефікацыяй і экспанаваннем, з мэтай прадухілення любых форм негатыўнага ўздзеяння і захавання магчымасці выкарыстання археалагічных аб’ектаў у iнтарэсах гуманiтарнай адукацыi, навукi i культуры, а таксама развiцця асобы чалавека.

Асобы, вiнаватыя ў невыкананнi правiл па ахове археалагiчных аб’ектаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. У дадзеным Палажэннi прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:

ахова археалагiчных аб’ектаў – сiстэма арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнічных, навуковых, інфармацыйных і іншых мер па захаванню археалагiчных аб’ектаў;

археалагiчныя аб’екты – матэрыяльныя аб’екты цi iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека і захаваліся ў культурным пласце або на дне прыродных i штучных вадаёмаў: умацаваныя пасяленнi (старажытныя гарады, гарадзiшчы, замкi), неўмацаваныя пасяленнi (старажытныя стаянкi, паселiшчы, асобнае жыллё), курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi, старажытныя збудаваннi i iншыя аб’екты гаспадарчага i вытворчага прызначэння, фартыфiкацыйныя збудаваннi, культавыя збудаваннi (храмы, манастыры, свяцiлiшчы, месцы спраўляння абрадаў, каменныя крыжы, культавыя камянi, каменныя статуi, абелiскi), iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў, манетныя i рэчавыя скарбы;

помнікі археалогіі – археалагiчныя аб’екты, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195);

тэрыторыя археалагiчнага аб’екта – участак зямлі, заняты археалагiчным аб’ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна;

археалагічны артэфакт – прадмет, што быў падвергнуты ў мінулым уздзеянню чалавека або ім выкарыстоўваўся для жыццёвых патрэб, выяўлены ў выніку мэтанакіраваных археалагічных даследаванняў або якой-небудзь іншай падзеі, у тым ліку і выпадковай, якому можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з крытэрыямі адбору матэрыяльных аб’ектаў, вызначаных у пункце 1 артыкула 20 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь»;

земляныя i будаўнiчыя работы – будаўнiчы працэс, якi ўключае распрацоўку (выемку) грунту, яго перамяшчэнне i ўкладку на пэўным месцы. Да земляных i будаўнiчых работ таксама адносяцца пракладка нафта- i газаправодаў, камунiкацый, узвядзенне будынкаў, гiдратэхнiчных i iншых збудаванняў, будаўніцтва дарог, распрацоўка кар’ераў;

дазвол (адкрыты ліст) Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на выкананне археалагічных разведак і раскопак (далей – дазвол (адкрыты ліст) НАН Беларусі) – дакумент, якi выдаецца НАН Беларусi ва ўстаноўленым парадку i з’яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў;

арганізацыя археалагічнага профілю – арганізацыя, якая праводзіць археалагічныя даследаванні і мае ў сваім штаце спецыялістаў з кваліфікацыяй «археолаг», надзеленых правам на атрыманне дазволу (адкрытага ліста) НАН Беларусi.

3. Парадак дзеянняў у дачыненнi да археалагiчных аб’ектаў, якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (не з’яўляюцца помнікамі археалогіі), вызначаецца НАН Беларусi.

4. Дзейнасць у адносiнах да помнікаў археалогіі рэгулюецца Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» i дадзеным Палажэннем.

ГЛАВА 2
РАСПРАЦОЎКА МЕР ПА АХОВЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ
ПРЫ ПРАВЯДЗЕННІ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ

5. Звесткi аб археалагiчных аб’ектах уключаюцца ў склад генеральных планаў развiцця гарадоў i iншых паселiшчаў, праектаў дэтальнай планiроўкi i другiх горадабудаўнiчых праектаў, праектаў гаспадарчага развiцця тэрыторый i iншай праектнай дакументацыi з мэтай аховы археалагiчных аб’ектаў пры рэалiзацыi ўказаных планаў i праектаў.

Названыя планы i праекты, якія змяшчаюць звесткі аб археалагічных аб’ектах, падлягаюць узгадненню з НАН Беларусі. У выпадках змяшчэння звестак аб помніках археалогіі ў гэтых планах і праектах іх узгадненне ажыццяўляецца з Мiнiстэрствам культуры на падставе заключэння НАН Беларусі.

6. Земляныя i будаўнiчыя работы могуць праводзiцца на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў толькi пасля распрацоўкi i ажыццяўлення мер па ахове гэтых аб’ектаў.

Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах перадпраектных, праектных работ i пры ўсiх вiдах будаўнiцтва аб’ектаў i пабудоў. Распрацоўка сiстэмы мер па ахове археалагiчных аб’ектаў уключаецца ў праектную і навукова-праектную дакументацыю на правядзенне ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ на помніках археалогіі ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры.

7. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў павiнны прадугледжваць наступныя вiды работ:

фiксацыя ўжо вядомых археалагiчных аб’ектаў на праектным матэрыяле;

абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб’ектаў, iх фiксацыя i пры неабходнасцi навуковае даследаванне.

Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў распрацоўваюцца спецыялістамі з кваліфікацыяй «археолаг», якiм выдадзены дазвол (адкрыты ліст) НАН Беларусi.

Археалагічныя даследаванні ў зоне земляных і будаўнічых работ праводзяцца спецыялістамі з кваліфікацыяй «археолаг» у адпаведнасці з атрыманым ва ўстаноўленым парадку дазволам (адкрытым лістом) НАН Беларусi на падставе дагавора НАН Беларусі з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць распрацоўку праектнай дакументацыі на выкананне работ у названых зонах і выконваюць гэтыя работы.

Парадак выдачы дазволу (адкрытага ліста) НАН Беларусi ўстанаўліваецца НАН Беларусi.

8. Дазвол на правядзенне земляных і будаўнічых работ выдаецца ва ўстаноўленым парадку мясцовым выканаўчым і распарадчым органам толькі пасля атрымання заключэння НАН Беларусі аб адсутнасці на тэрыторыі такіх работ археалагічных аб’ектаў ці аб неабходнасці прыняцця мер па іх ахове.

9. Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў у зонах земляных i будаўнiчых работ праводзiцца юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якiя з’яўляюцца заказчыкамi праектных i будаўнiчых работ.

ГЛАВА 3
МЕРЫ ПА АХОВЕ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННІ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ, АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ ІНШАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ

10. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры правядзеннi ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў прадугледжваюць:

забарону ўсiх работ і вiдаў дзейнасці на тэрыторыi археалагічных аб’ектаў без узгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі на падставе заключэння НАН Беларусi і дазволу на правядзенне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенага Міністэрствам культуры ў дачыненні помнікаў археалогіі;

замену тэрыторыi будаўнiцтва;

стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб’ектаў;

навуковае даследаванне археалагічных аб’ектаў на падставе дазволу (адкрытага ліста) НАН Беларусi;

поўнае навуковае даследаванне археалагiчных аб’ектаў;

нагляд археолагаў за выкананнем ахоўных мер пры правядзеннi земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў;

кансервацыю археалагiчных аб’ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

забарону правядзення раскопак і разведак, ажыццяўлення іншых дзеянняў на археалагічных аб’ектах з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў, іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў без атрыманага ва ўстаноўленым парадку дазволу (адкрытага ліста) НАН Беларусi;

iншыя меры ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, накіраваныя на захаванне, вывучэнне, забарону пашкоджання ці знiшчэння археалагічных аб’ектаў.

Адказнасць за забеспячэнне захавання і правядзенне навуковай апрацоўкі археалагічных артэфактаў ускладаецца на асобу, якая выявіла гэтыя артэфакты або пад кіраўніцтвам якой на падставе дазволу (адкрытага ліста) НАН Беларусi ажыццёўлена (або адбылося) іх выяўленне.

11. Упаўнаважаныя прадстаўнікі Мiнiстэрства культуры, НАН Беларусi, арганізацый археалагічнага профілю маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з’яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб’екта.

12. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выпадкова выявiла археалагічны аб’ект, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць, якiя могуць аказваць уздзеянне на гэты аб’ект, прыняць меры па яго захаванню i паведамiць у Мiнiстэрства культуры або мясцовы выканаўчы i распарадчы орган аб выяўленым аб’екце.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi археалагічнага аб’екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязаны не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у Мiнiстэрства культуры аб выяўленым аб’екце.

Мiнiстэрства культуры пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi археалагічнага аб’екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, арганiзуе не пазней чым у трохдзённы тэрмiн прыезд свайго прадстаўнiка на месца выяўлення гэтага аб’екта.

Прадстаўнiк Мiнiстэрства культуры пасля агляду на месцы выяўленага археалагічнага аб’екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, выдае пiсьмовае прадпiсанне, у якiм вызначае часовы рэжым утрымання гэтага аб’екта з указаннем тэрмiну яго дзеяння, або пры вiдавочнай безпадстаўнасцi меркавання аб наяўнасцi ў аб’екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей складае акт аб адсутнасцi ў выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб’екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей. Тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомага матэрыяльнага аб’екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, можа быць скарочаны або прадоўжаны Мiнiстэрствам культуры.

13. На падставе звароту Мiнiстэрства культуры НАН Беларусi дае заключэнне аб навуковай вартасцi выяўленага археалагічнага аб’екта i прапануе меры па яго ахове.

14. Інфармацыя аб археалагiчных аб’ектах наносіцца ў кожным раёне краiны на раённыя карты землекарыстання на падставе звестак НАН Беларусi і афіцыйна даводзіцца да ведама землекарыстальнікаў.

Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб’ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, прадстаўляецца арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, выканаўцам якiх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Такая інфармацыя складаецца з апісання археалагічнага аб’екта, яго месцазнаходжання, карты мясцовасці з нанясеннем гэтага аб’екта і яго фотафіксацыі, выкананай з усходняга, паўночнага, заходняга і паўднёвага бакоў, і ўзгадняецца НАН Беларусi, пасля чаго зацвярджаецца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.

ГЛАВА 4
ПАЛЯВЫЯ АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ Ў ЗОНАХ ПРАВЯДЗЕННЯ ЗЕМЛЯНЫХ І БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ, АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ІНШАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА ТЭРЫТОРЫІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ

15. Кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямі ў зоне правядзення ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў можа выконвацца спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi, якія маюць дазвол (адкрыты ліст) НАН Беларусi.

16. Дазвол на правядзенне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія з’яўляюцца помнікамі археалогіі, выдаецца Мiнiстэрствам культуры пасля прадастаўлення НАН Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.

http://www.pravo.by/main.aspx?guid=3871&p0=C21200665&p1
Аватара пользователя
admin
Администратор
Администратор
 
Сообщения: 1163
Зарегистрирован: 12 фев 2012, 16:55
Благодарил (а): 1643 раз.
Поблагодарили: 444 раз.

Вернуться в Законодательство РБ в области охраны историко-культурного наследия

Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1