Знаёмы папрасіў вылажыць на аўтарытэтны форум для атрыбуцыі некалькі рэчаў. Ён (знаёмы) збірае розныя пярдолкі з закаручкамі, каторыя я называю "краказябры", а ён, чамусьці - руны :)
Ну я к бы там не было, а вельмі цікава і слушна было б пачуць ад экспертаў, сярод каторых, наколькі я ведаю, ёсць людзі "ад Навукі", меркаванне па датыроўцы і прызначэнні дадзеных пярдолаў:
2. Па памеру і вазе аснова для рукаблудства - аннінская дзеньга. Але што абазначаюць дадзеныя сімвалы? У Янкі Крука такіх не знайшоў ;)
3. І вось яшчэ адна "чорная метка"
Наўрад ці цягне на нешта салярнае...
ЗЫ: апошнія дзве рэчы сучасны гаспадар не знайшоў сам, а купіў. Таму, магчыма, удзельнікі форуму могуць у іх згадаць свае колішнія знаходкі, не выключана.
З павагай!
Амаль на 100% упэўнены, што падробка для аматараў "рун". Знакі не маюць ніякіх аналагаў, іх нават у лігатуры не запішаш. "Калюмны" я таксама такія ніколі не бачыў. Нелагічнае сумяшчэнне кірылічных літар і "рун" - ніколі не бачыў падобнага. Тэхніка выканання знакаў таксама выклікае вялікія пытанні. Так што, відаць, развялі вашага знаёмага :%) . Цікава, колькі за іх аддаў?